- Якуб Колас
- Дзед Мароз
- На рэчцы зімою
- Якуб Колас
- Вярбіна
- Мужык
- Вершы беларускіх паэтаў
- Уваход
- Пошук
- Апошнія водгукі
- Раiм наведаць
- Лічыльнікі
- Надыход зімы
- Супер
- А в каком вы все класс. я
- Добры верш
- Не вату, а мату. Ранней, ну
- не хвастайтесь
- крута
- Спаса я за яго палучыла 10|9
- Я таксама
- Как раз тошто нужна легко
- Мне вельми спадабауся верш.
- Мне 6 (((( поставили
- напиши красивее и без ошибок
- Супер
- Верш вешьмi спадабауся.
- Тут допущена ошибка. Не мату,
- Калі праз вакно абкладаць
- Стихи про зиму на белорусском для маленьких
Якуб Колас
Дзед Мароз
Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.
Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.
А ялінка. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.
Тут лісічка, зайчык, мышка,
Рыбкі, буслік доўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!
Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.
Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.
Белым снегам замятае
Вецер чорныя палі,
Нібы вопратку ўздзявае
Шыр прасторная зямлі.
Мяккі снег лятае пухам,
I канца яму няма,
I нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.
Зачыняйце шчыльна хату,
Каб не дзьмулі халады,
На акно пляціце мату,
Каб не клаў мароз сляды.
Даставайце з вышак сані —
Гайда сцежкі праціраць
I па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!
Ды кладзіце рукавіцы —
Дзе з марозам жартаваць!
Рады белай мы зіміцы,
Рады з ёю ваяваць.
Гэй вы, коні, гэй, малыя!
Што заснулі? Весялей!
Гэй, ускочку, залатыя!
Варушыцеся жывей!
На рэчцы зімою
Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому.
Хочацца Алесю
Выйсці на двор з хаты,
Узяць з сабой сякерку
Ды ў той лес кашлаты,
Стукнуць па дзярвяках
З-за пляча абухам
I глядзець, як сыпне
Снег халодным пухам,
Як стаяць над рэчкай
Хвоі і яліны,
Як ім снег халодны
Нахіліў галіны.
— Мамачка-галубка! —
Просіць ён так міла, —
Можа б ты на рэчку
Пагуляць пусціла?
Я не буду доўга,
Зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы
Ў санках паважуся.
— Ну, ідзі пабегай,
Толькі апраніся
Ды, глядзі, ў палонку,
Сынку, не ўваліся.
Радасць і раздолле
Хлопчыку малому,
I не пазайздросціць
Ён цяпер нікому!
На плячо — сякерку,
Саначкі — у руку,
Хлеба ўзяў кусочак.
— Цюцік! — свіснуў Жуку.
Пад скарынкай лёду
Тут жа, каля хаты,
Працякала рэчка
Скрозь лясныя шаты.
Побач тэй рачулкі
Кучы буралому,
I застыла рэчка
Мёртва, нерухома.
Моцна яе грудзі
Маразамі скуты,
I аковы лёду
Сярод рэчкі ўздуты.
Ціснецца вадзіца,
Не знаходзіць ходу
I не мае сілы
Скінуць глызы лёду.
На рачулцы ў лесе
Меў Алесь забаву.
Ну ж і пацяшаўся
Хлопчык тут на славу!
— Эх ты, лёд-гвалтоўнік!
Што ты вытвараеш?
Ты нашто вадзіцу
Крыўдзіш і ўшчуваеш?
Бедненькай, ёй цёмна,
Цесна пад табою.
Хай жа пагамоніць,
Мілая, са мною!
Дам ёй ход, галубцы,
Каб на свет зірнула!—
I яго сякерка
Спрытна секанула.
Звякае тапорык,
Глуха стук нясецца.
Раптам клуб вадзіцы
З-пада дна ўзаўецца.
Коціць поўзверх лёду,
Іней падымае
Ды такую ж казку,
Байку хлопцу бае!
Слухае хлапчынка
Гэты сказ нязнаны,
Спеў, нікім ад веку
Ў лесе не чуваны.
То яму здаецца
Дудак хор далёкі,
То птушыны ў небе
Голас адзінокі.
На душы так ціха,
Ціха і нейк млосна,
I спявае ў сэрцы
Спеў той сугалосна.
Гэты спеў дзівосны
Чары навявае
I такія казкі
Слаўныя складае!
I ад гэтай песні
Вее дабратою,
Радасцю і шчасцем,
Мілаю вясною.
Ад тэй песні-казкі
Трудна адарвацца,
I ёй струны сэрца
Хочуць адклікацца.
Источник
Якуб Колас
Вярбіна
Над вадою адзінютка
Пахілілася вярбіна;
Ные бедная ціхутка.
Ці ж то ёсць у ёй кручына?
Мые Нёман ёй карэнні,
I дурэе вецер з ёю,
А пад нізам чарадою
Ціснуць ногі ёй каменні.
Ёсць кручына немалая,
I шуміць яна так нудна,
Бо ёй доля не спрыяе,
Бо расці ў каменнях трудна.
Так і ты, народ наш бедны,
Як вярбіна, проці волі
Доўга носіш пояс медны,
Гнешся ты, як крыж у полі!
Белым снегам замятае
Вецер чорныя палі,
Нібы вопратку ўздзявае
Шыр прасторная зямлі.
Мяккі снег лятае пухам,
I канца яму няма,
I нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.
Зачыняйце шчыльна хату,
Каб не дзьмулі халады,
На акно пляціце мату,
Каб не клаў мароз сляды.
Даставайце з вышак сані —
Гайда сцежкі праціраць
I па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!
Ды кладзіце рукавіцы —
Дзе з марозам жартаваць!
Рады белай мы зіміцы,
Рады з ёю ваяваць.
Гэй вы, коні, гэй, малыя!
Што заснулі? Весялей!
Гэй, ускочку, залатыя!
Варушыцеся жывей!
Мужык
Я — мужык, бядак пахілы,
Усе ўшчуваюць мужыка.
Цягнуць кроў з яго і жылы,
Надрываюць яго сілы,
Ў мазалях яго рука.
Я — мужык, я — сын пакуты,
На мякіне вырас я,
Гічанамі пуза ўздута,
Ногі ў лапцікі абуты,
Бедна вопратка мая.
Я — мужык, я — сын бядоты,
Недаем і недасплю,
Гне мяне цяжар работы,
Дзень працую за два злоты,
Здзекі ўсякія цярплю.
Я — мужык, не чую звону,
Толькі ж есць мяне чарвяк:
Ці не брэша поп з амбону,
Што цару бог даў карону?
Ой, не, мусібыць, не так!
Я — мужык, а гонар маю.
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»
Источник
Вершы беларускіх паэтаў
Уваход
Пошук
Апошнія водгукі
Раiм наведаць
Лічыльнікі
Надыход зімы
Мяккі снег лятае пухам,
І канца яму няма,
І нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.
Зачыняйце шчыльна хату,
Каб не дзьмулі халады,
На акно кладзіце мату,
Каб не клаў мароз сляды.
Даставайце з вышак сані,
Гайда сцежкі праціраць
І па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!
Супер
А в каком вы все класс. я
А в каком вы все класс.
я в 4
Добры верш
Не вату, а мату. Ранней, ну
Не вату, а мату. Ранней, ну як я помню, зiмой вокны звонку,а дзе i сцены завешвалi матамi. Пучкi саломы з-пад сярпа звязвалi i рабiлi патрэбнай даужынi. Вось чаму мату. На адно акно адну мату, а не мат.
не хвастайтесь
крута
Спаса я за яго палучыла 10|9
Спаса я за яго палучыла 10|9
Я таксама
Как раз тошто нужна легко
Как раз тошто нужна легко выучить и быстрая но а канцэ не складок а так просто слов нет
Мне вельми спадабауся верш.
Мне вельми спадабауся верш.
Мне 6 (((( поставили
Мне 6 (((( поставили
напиши красивее и без ошибок
напиши красивее и без ошибок или выучи как вам задавали за такое не могут просто так поставить 6
Супер
Верш вешьмi спадабауся.
Верш вешьмi спадабауся. Толькi не ведаю , што такое мата i што ьрэба класцi на акно. Растлумачце,калi ласка,калi хто ведае!
Тут допущена ошибка. Не мату,
Тут допущена ошибка. Не мату, а вату. в деревнях вату клали между двойными стеклами на зиму, что бы мороз не попадал в дом, через щели в окнах и еще часто украшали сушеными цветами и травами)))
Калі праз вакно абкладаць
Калі праз вакно абкладаць менавіта матам-рускім валацуг на дарозе, дык таксама цяплей будзе.
Не зойдуць, як мінімум, і мароз за нагрэтую толькі для сябе хату за шкло не возьмецца. А з ваты наадварот паміж шкламі холадна будзе, і мароз за знешняе шкло чапляецца з абодвух бакоў.
Але тут не вакно вясковае узімку, каб на гасцей лаяцца. Асобную думку паэтам варта мець.
Источник
Стихи про зиму на белорусском для маленьких
Зіхатлівыя сняжынкі
Па зямельцы Дзед Мароз
Поўны мех сняжынак нёс.
Рассяваў іх па палях,
Па лясах і па лугах,
Рассяваў па ўсіх сцяжынках
Зіхатлівыя сняжынкі,
Каб святлей было на свеце,
Каб гулялі з імі дзеці.
Елка
Елка ў ельніку жыла,
Елка ў ельніку расла.
Елку везлі нам на свята
Белы зайка і жаўна.
Як прывезлі елку ў хату —
Стала елачкай яна.
***
Апошні раз заломіць рукі
Маланка ў хмарнай вышыні.
Расой асыпаліся гукі
Безжаўруковай цішыні.
I да сяла сцяжынкай шэрай
Падыдзе досвіткам зіма.
Усім, чым лета адшумела,
Мае распіша вокны шэрань
Загадкай белага пісьма.
Белыя сыплюцца долу крышталiкi.
Белыя сыплюцца долу крышталiкi,
Белыя крышацца хмаркi ўгары.
Сосны захутаны ў белыя шалiкi.
Белая мiтусь у белым бары.
Белая, мяккая цiша няхрусткая,
Белай дрымотай спавiты кусты.
Белая казка. Зiма беларуская.
Што ж мне не дорыш снягурачку ты.
ЗІМА
Халодна. Мокры снег
іржавых дахаў пакрывае плёсы;
зацягнутыя шэрасцю нябёсы
здубела замарудзілі свой бег.
Святло вакол ліхтарнага слупа
мярцвяцкім вокам мільгаціць у сцюжы,
і толькі нехта, мабыць, вельмі дужы,
таропка кроплі змахвае з ілба.
Дол хутка дзервянее пад ільдом –
і вось ужо навокал анікога.
Зімы чарговай вые перамога,
працягла грукаціць у кожны дом.
Зімовая замалёўка
Зноў мароз за акном чаруе:
Бы каралы кусты і дрэвы.
Ледзь прыкметныя цені… Пануе
У гэтай казцы зіма-каралева.
Промні сонца паміж галінак
Залацяць небасхіл нясмела,
і пунсовыя гронкі рабіны
Дагараюць на покрыве белым…
Зіма
Ваяўніца-зіма заіскрылася,
Заіскрылася, закруцілася.
Перайшла па палях пераходамі,
Пераходамі, ды з прыгодамі.
Завярнула бярозку, заснежыла,
Свой народ завірухай пацешыла.
Абвясціла знямелую вуліцу,
Што ўжо час ўсім у хаце прытуліцца.
Завіруха
Звонка свішча,
Вые глуха
Цёмнай ноччу
Завіруха.
Анідзе
Няма ёй месца.
То галосіць,
То смяецца.
А як стоміцца,
Прысядзе
Снежнай гурбаю
У садзе.
***
Люты холад.
Сцюжа кружыць.
Лёд скаваў
Раку і лужы.
Першай шэранню
Сняжынкі
Беляць
Хаты і сцяжынкі.
Трубіць вецер
Над зямлёю:
З надыходзячай Зімою!
Мяцеліца
Вецер стыне ў голасе звонкім,
Свету белага не відно –
Ткуць мяцеліцы прадзівам тонкім
Белым-белае палатно.
То пяюць, то закружаць хвацка
Думкі даўнія вечароў.
А затым уцякуць знянацку
І да новых заснуць вятроў.
Надыход зімы
Мяккі снег лятае пухам,
І канца яму няма,
І нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.
Зачыняйце шчыльна хату,
Каб не дзьмулі халады,
На акно кладзіце мату,
Каб не клаў мароз сляды.
Даставайце з вышак сані,
Гайда сцежкі праціраць
І па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!
Пад раніцу — такі мароз.
Пад раніцу — такі мароз,
Аж перазвоньваюцца грушы
Пра нечы век, пра нечы лёс,
Пра насцярожаныя душы.
I гэткі ўстойлівы, як свет,
Марозны звон праз час сцюдзёны
Ляціць удаль, ляціць услед —
I адлятаюць прэч вароны
Ад пабялелага каня,
Ад неўмарозлівага часу.
I ўсё нязначнае да дня
Знаходзіць вечную акрасу.
Першы снег
А першы снег, як першае каханне,
Раптоўна ляжа ранкам на зямлю.
І вось яно, бялюткае спатканне,
Ад шчасця кружыць зноўку галаву.
Рабіны пацалунак пераспелы
Абпаліць, быццам бы агнём,
І першы снег, такі яшчэ нясмелы,
Заплача к поўдню першаю слязой.
Пра снег
Ён чысты…з шэрасцю бялізны…
Зваліўся, без моцы ўзляцець…
Пад дзень яго ўжо промні грызлі,
Дапамаглі хутчэй згарэць…
Ачысціў шэрае паветра,
Дыхання свежасці прынёс.
Без шуму, грукату і ветру
З вялізнай чысціні нябёс.
Так кожны год…
Бывае першы, чысты…і сляпы…
Ляціць, не ведаючы смерці…
Ляціць…ды толькі вось куды?
Снега языкі.
Снега языкі… як хвалі, хвалі, хвалі…
Грызлі яны мяне і душу маю рвалі…
Яны з маёй душы любоў укралі,
І снег цяпер не тае нават у маі…
Студзень
А лес стаіць, маўклівы ціха,
Не зварухне свайго галля.
Зіма, зіма. Бы ў цвеце ліпа,
У белым снезе ўся зямля.
Сьнежань
Прачнуўся сьнежань, сьнег і не спазніўся
Мяне віхор халодны падхапіў,
Душа ўздымаецца без успамінаў,
Я вольная — гасанна на зямлі!
Сьнег падхапіў і грэх мой першародны,
Дзіўлюся ў захапленьні, як дзіця,
Я чыстая — гасанна на вышынях!
Бо сьнег жыве, а ты — ужо вада.
Сьнежань. Сьнежна. Сьнегіры.
Сьнежань. Сьнежна. Сьнегіры.
Сані шпарка ймчацца.
Па узгорках ўздоўж ракі
Завіруха скача.
Зачаруе, замяце
Ў лясох, лугавінах,
Крупой сьнежнай сыпе ў твар,
Бачны шлях адзіны.
Сьнежны зоркапад
За вакном сягоньня
Зноўку сьнегапад.
Сыпе, сыпе зь неба
Сьнежны зоркапад.
Кожная сьняжынка,
Бы метэарыт,
Падае да долу,
Толькі не гарыць.
Любая, каханая,
Паглядзі ў вакно,
Ўся зямля накрытая
Белым палатном.
Сьняжынкі-парашуты
Сьняжынкі-парашуты
Кружляюць за вакном,
Спаміж самотных дрэваў
Шукаючы спакой.
Паверце, шлях няпросты
Зь нябёсаў на зямлю —
Стамлёны пух бялёсы
Кладзецца на ральлю.
І стала белым поле,
І лес па-над ракой —
Сувой зімовы, сьнежны
Снуецца над зямлёй.
Яшчэ прыцемак сьвітальны.
Яшчэ прыцемак сьвітальны
Ахутвае зямлю,
Шэра-блакітны колер
Мае сьнежны покрыў.
Сухі быльнёг
Матляе ветрык зімны,
А той смуткуе
Пра пару юнацтва —
Пра лета й навальнічныя дажджы.
Быў час —
Усё цьвіло і красавала,
І сокам наліваліся сьцябліны.
Усё прайшло: і што табе засталася? —
Сухі быльнёг
Матляе ветрык зімны.
Ліс
Пунсовы ветразь плыў па лесе…
Нібыта свечка па сутонні.
Пунсовы ветразь – ліс на снезе,
агонь блукання на прыволлі.
Плыві, прыгожы, покуль вецер
тваіх слядоў не пакідае,
і абмінуць здалей дасвецце,
дзе лёс-ганчак цябе чакае.
Источник